Частка А
А1. Адзначце словы, дзе прапушчаны склад цi:
1) жэла__навы цэх;
2) зꞌедлiвая са__ра;
3) шкарля__навая эпiдэмiя;
4) новыя бо__кi;
5) мясное асар__.
А2. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад дзi:
1) кампꞌютарныя (ды, дзi)скi;
2) (ды, дзi)равая кiшэня;
3) насмажыць (ды, дзi)чыны;
4) гарачыя бiгу(ды, дзi);
5) (ды, дзi)пламатычная мiсiя.
А3. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад ты:
1) плас(ты, цi)чная хiрургiя;
2) плас(ты, цi)лiнавая варона;
3) каталiцкiя фана(ты, цi)кi;
4) (ты, цi)лiканне сiнiц;
5) кiтабойная фла(ты, цi)лiя.
А4. Адзначце словы, дзе прапушчана дз:
1) __ꞌябальскi намер; 4) па__ьмула халадком;
2) па__вiжнiцкая праца; 5) __весце тысяч.
3) па__вязанае дрэва;
А5. Адзначце словы, у якiх прапушчана лiтара ц:
1) важны пла__дарм; 4) цяжкi ча__вер;
2) малi__венны дом; 5) пераканаўчае с__вярджэнне.
3) лiс__вяны гушчар;
А6. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад дэ:
1) (дэ, дзе)густатар гарбаты;
2) крэн(дэ, дзе)льнае цеста;
3) варожыя (дэ, дзе)сантнiкi;
4) прыняць iў(дэ, дзе)йства;
5) (дэ, дзе)сьцi бачылiся.
А7. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад це:
1) ка(тэ, це)т i гiпа(тэ, це)нуза;
2) кар(тэ, це)льны дагавор;
3) шалёная кар(тэ, це)ч;
4) зроблена ў (Тэ, Це)ляханах;
5) фiльм пра (тэ, це)рмiнатара.
А8. Адзначце словы, дзе прапушчаны склад ды:
1) злосны iн__к; 4) пульт __спетчара;
2) секцыя бо__бiлдынгу; 5) горад Жо__на.
3) __рэкцыя тэатра;
А9. Адзначце правiльна напiсаныя словазлучэннi:
1) цесная хацiна; 4) наведалi Вацiкан;
2) узяць Басцiлiю; 5) удалы эпiцет.
3) стыльная вопратка;
А10. Адзначце няправiльна напiсаныя словазлучэннi:
1) эрудзiраваныя вучнi; 4) паказаць эрудзiцыю;
2) абыватальскi погляд; 5) плацце дзекальце.
3) плаваць з дэльфiнамi;
Частка Б
Б1. Запiшыце дзеяслоў у форме iнфiнiтыва, якi адпавядае значэнню «падаваць у парадыйным выглядзе».
Б2. Запiшыце, як называецца ансамбль з чатырох выканаўцаў.
Б3. Суаднясiце словы i прапушчаныя склады.
А. Фiк__ ўны шлюб 1. ты
Б. Старажытная __тла 2. цi
В. Набыць __ёд 3. ды
Г. Пабываць у Канстан__нопалi 4 дзi
Д. Па натуры ён скеп__к
Б4. Перакладзiце на беларускую мову. Улiчваючы наяўнасць цi адсутнасць дзекання/цекання, вызначце чацвёртае «лiшняе» слова. Запiшыце гэтае слова па-беларуску.
Одесса, кастинг, пенальтист, престиж.
Б5. З прапанаваных у дужках слоў выберыце тое, якое падыходзiць па сэнсе. Запiшыце яго ў пачатковай форме.
Ледзь чутна (цiкаў, тыкаў) гадзiннiкавы механiзм заведзенай мiны.