Прыстаўныя - Лунинская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Прыстаўныя

Частка А

А1. Адзначце словы з прыстаўнымi лiтарамi:

1)    iмбрычак;                                 4) iгрок;

2)    iлгун;                                         5) iльнопрадзенне.

3)    iгрышча;                

 

А2. Адзначце словы, дзе лiтара Iне зꞌяўляецца прыстаўной:

1)    iменны;                                      4) iнтрыгаваць;

2)    iстужка;                                     5) iснаваць.

3)    iмглiсты;                

 

А3. Адзначце словы, у якiх на месцы пропуску пiшацца лiтара I:

1)    учарашняе  __льнянiшча;                 4) агонь зор  __рдзяны;

2)    народныя  __мсцiўцы;              5) балота  __мшыстае.

3)    конь __ржаў;

 

А4. Адзначце словы, у якiх на месцы пропуску лiтара I  не пiшацца:

1)    чырвоная  __стужка; 

2)    цягнiкi  __мчалiся на захад;        

3)    сын i бацька  __мшылi зруб хаты;

4)    пачэсная праца  __льнаводаў;

5)    __львiная грыва.

 

А5. Адзначце прыклады, дзе прапушчана лiтара I  :

1)    дзяўчына  __лгаць не  ўмела;               

2)    __льготны праезд;

3)    Дожджык усе  __мглiць за вокнамi;

4)    __рваць жылы;

5)    мора  __ржаных каласоў.

 

А6. Адзначце прыклады, дзе прыстаўныя лiтары напiсаны ў адпаведнасцi з правiлам:

1)    iрвалiся бомбы за лесам;

2)    конскае iржанне;

3)    у касцёле правiлася iмша;

4)    заехалi на iльнозавод;

5)    дача iлжывых паказанняў.

А7. Адзначце прыказкi, у якiх прапушчаны прыстаўныя галосныя:

1)    Конь вы__рвецца – дагонiш, а слова сказанага не вернеш.

2)    Камень абрастае __мхом, на адным месцы лежачы.

3)    Няма звяра, дужэйшага за  __льва.

4)    Паны сварацца, а ў мужыка лоб трашчыць.

5)    Была калiсь праўда, ды  за__ржавела.

 

А8. Адзначце словы, у якiх не хапае прыстаўных галосных:

1)    Пахла свежай, нядаўна памалочанай ржаной саломай.

2)    Пальцы жоўтых кляновых лiстоў мкнуцца восень схапiць за шыю.               

3)    Закружылiўгары маразы i застылi яны на льду;

4)    Хто сам лжэ, той нiкому не верыць.

5)    I са шчок рдзень спадае, вяне ўсмешка на губах.

 

А9. Адзначце словы, у якiх падкрэсленыя лiтары зꞌяўляюцца беглымi:

1)    аварац;                                     4) рагавень;

2)    чэрвень;                                    5) матрац.

3)    знаток;          

 

А10. Адзначце словы, дзе прапушчаны ўстаўныя лiтары:

1)    брат Аляксанд__р;                   4) пяць бэл__к;

2)    сяб__р  Вiця;                            5) сустрэча каля майстэр__нь.

3)    белавежскi  зуб__р;

 

Частка Б

Б1. Запiшыце слова, у якiм лiтара а гiстарычна зꞌяўляецца прыстаўной, а ў сучаснай мове яна нiколi не знiкае.

 

Б2. Замянiце сiнтаксiчную канструкцыю апошнiя кавалкi лёду словазлучэннем прыметнiк + назоўнiк. Словазлучэнне запiшыце.

 

Б3. Замянiце сказ, якi падаецца ў дужках, адным складаным словам. Запiшыце гэтае слова ў адпаведнай форме.

Аршанскiм (камбiнат, якi займаецца апрацоўкай лёну) ганарыцца не толькi Вiцебшчына.

Б4. Запiшыце сiнонiм з прыстаўной лiтарай i да слова шпаркi.

Б5. Запiшыце назоўнiк яздок у форме роднага склону адзiночнага лiку.