ВАРЫЯНТ 1
- Дзеепрыслоўе — асобая форма дзеяслова, якая абазначае:
а) прымету прадмета па дзеянні;
б) прымету другой прыметы;
в) дадатковае дзеянне пры дзеяслову-выказніку;
г) дзеянне прадмета.
- Знайдзіце дзеепрыслоўі:
а)падымаючыся; б)несучы; в) натхнёна; г) спяшаючыся; д) расцвіўшая.
- Выберыце сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі (знакі прыпынку не расстаўлены):
А. Цёплы дождж шчодра напаіў зямлю.
Б. Лес залатымі струнамі ажыўшы зазвінеў.
В. На ўзгорку пакрытым пазелянеўшай травою там-сям ляжаў снег.
Г. 3 поля ідучы спяваюць песню звонкую дзяўчаты.
- Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:
А. Бярозы, абмытыя цёплым дажджом, былі вельмі прыгожыя.
Б. Праветрыўшы клас, класная дошка была выцерта.
В. Спісваючы тэкст, памылкі былі выпраўлены.
Г. Каля рэчкі важна стаіць на адной назе бусел, аглядаючы прасторы.
- Вызначце, у якім сказе не з дзеепрыслоўямі трэба пісаць разам:
А. (Не) раскусіўшы арэха, зерне не з'ясі.
Б. Стала цёмна, і з паўгадзіны мы ехалі, (не)бачачы дарогі і даверыўшыся каню.
В. Нас памяць, нібы кананада, (не) моўкнучы, дасюль калыша.
Г. Працаваў, (не)сціхаючы, млын.
- Знайдзіце «чацвёртае лішняе» слова ў кожным радку.
а) чакаючы, заліваючы, перахапіўшы, трымалі;
б) напёкшы, шукаючы, адпачыўшы, раскінуўшы;
в) памыўшы, прывёзшы, рыхтуючыся, лічачы;
г) прывёзшы, сыпануўшы, расставіўшы, узняўшы.
- Знайдзіце дзеепрыслоўі закончанага трывання:
а) абыходзячы; б) сустрэўшы; в) даючы; г) пераплёўшы; д) трымаючы; е) прывёзшы.
*8. Укажыце правільны разбор слоў па складу:
а) угледзеўшы, папіскваючы, разуваючыся;І
б) угледзеўшы, папіскваючы, разуваючыся;І
в) угледзеўшы, папіскваючы, разуваючыся;І
- Выберыце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары
адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:
а) б) в) г)
све...кі т д д т
чаро...кі д д т т
спа...чына д д д т
не...ры т т д т
10. Укажыце правільны адказ:
А. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.
Б. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.
В. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.
Г. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.