ВАРЫЯНТ1
1. Вызначце правільны адказ. Дзеепрыметнік — асобая форма дзеяслова, якая абазначае:
а) прадмет і яго прымету; б) прымету прадмета па дзеянню; в) дзеянне прадмета.
2.Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя ўказанні на склон адпавядаюць склону дадзеных дзеепрыметнікаў:
а) б) в) г)
у неразгорнутай кнізе Д Д М Т
непражытыя дні Н В Н В
выпраўленым тэкстам М Т Т М
З.Выберыце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі:
А. Князь заснаваў новы горад.
Б. Да самай хаты прымыкае чысты двор, абсаджаны дрэвамі.
В. Учарашні дождж шчодра напаіў зямлю.
Г. Прыемна пахла нагрэтай за дзень сасной.
- Знайдзіце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі, якія стаяць пасля азначаемага слова (знакі прыпынку не расстаўлены):
А. Лес амаль не крануты рукою чалавека з двух бакоў падступае да самага насыпу.
Б. Пасля асветленага сонцам падвор'я хатні прыцемак здаўся яшчэ больш густым.
В. На ўзгорку пакрытым пажаўцелай травой працавала Мальвініна звяно.
- Укажыце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі незалежнага стану:
а) накіданы зверху; б) пажаўцелая трава; в) расколаты арэх; г) апалыя лісты;
д) засыпаныя алеі; е) паважаны чалавек.
- Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:
|
а)
|
б)
|
в)
|
г)
|
|
е
|
е
|
е
|
я
|
|
е
|
я
|
е
|
е
|
|
е
|
е
|
е
|
я
|
|
ы
|
а
|
а
|
а
|
падзел...ны намі
засцел...ны коўдрай
падмец...ная падлога
прачыт...ныя вучнямі
- Укажыце, дзе дапушчаны памылкі пры ўтварэнні дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу:
а) кінуць — кідаемы; б) надзяліць — надзелены; в) перамагадь — перамагаемы; г) узяць — узяты.
8. Укажыце, у якіх сказах не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць разам:
А. Хата (не) дагледжана гаспадыняй.
Б. На агародзе засталіся дзве (не) праполатыя градкі.
Г. Поле яшчэ (не) засыпана снегам, таму ўраджай можа пагоршыцца.
- Укажыце, якім дзеясловам патрэбен суфікс -т- для ўтварэння дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу:
а) памыць, схаваць, намаляваць, здолець;
б) кінуць, узяць, сціснуць, зжаць;
в) расчыніць, абследаваць, узняць, узвііц>;
г) цвісці, абуваць, прысвяціць, здабываць.
- Вызначце, у якім радку знаходзяцца дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу:
а) падаючае, пасінелы, размыты, пахарашэлы;
б) абсаджаны, заплецены, пашыраны, разбіты;
в) асушаемы, любімая, абмяркоўваемы, вывучаемы;
г) перакапаны, занесены, закрануты, разбуджаны.
- Укажыце групу дзеепрыметнікаў, якія не ўжываюцца без не:
а) нябачны, незаплецены, нетаптаны;
б) ненавісны, неадчэпны, непазбежны;
в) недавыкананы, недапрацаваны, недасягальны;
г) някошаны, нечуваны, неадбалелы.
- Укажыце дзеепрыметнікі, якія стаяць у кароткай форме:
а) прасякнута; б) застаўлены; в) пабелен; г) стомлены.
- Знайдзіце, у якіх дзеепрыметніках правільна вызначаны формаўтваральныя суфіксы:
а) вырашаная праблема; б) засеяны палетак; в) прыбраны пакой;
г) прывезены пакунак; д) сарваныя кветкі; е) праполатыя градкі.
- Укажыце правільны разбор слоў па складу:
а) спахмурнелых, сінеючым, неадчэпныя, растрывожаны;
б) спахмурнелых, сінеючым, неадчэпныя, растрывожаны;
в) спахмурнелых, сінеючым, неадчэпныя, растрывожаны;
г) спахмурнелых, сінеючым, неадчэпныя, растрывожаны.
15. Знайдзіце «чацвёрты лішні» дзеепрыметнік у кожным радку:
а) абмяркоўваемы, прывезены, рашаемы, асушаемы;
б) кінуты, разбіты, скошаны, вышыты;
в) пасівелы, зжаўцелы, ссохлы, пабелены.
16. Укажыце словазлучэнні з дзеепрыметнікам па яго граматычных катэгорыях: залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне, назоўны склон, адзіночны лік, ніякі род:
а) асветлены сонцам; б) завешаны бялізнай; г) завялыя кветкі; в) выкачаная бочка;
д) вымытае акно; е) расколаты арэх,
17. Укажыце, якім членам сказа з'яўляецца дзеепрыметнік у сказе: Жыта звезена даўно:
а) азначэнне; б) дапаўненне; в) выказнік.