Па выніках маніторынгу экзамену па гісторыі Беларусі выяўлены наступные недахопы (прыводзяцца прыклады іх пераадолення):
аналіз зместу гістарычнага дакумента замяняецца пераказам вучнямі прачытанай з яго вытрымкі (білеты № 2, 12, 17)
З выступлення старшыні дэлегацыі БССР К. В. Кісялёва на прэсканферэнцыі ў Сан-Францыска 23 мая 1945 г.*
1. Вызначце, у сувязі з якой падзеяй адбылося выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі К. В. Кісялёва на прэсканферэнцыі ў Сан-Францыска. 2. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, згодна з якімі стала магчымым з’яўленне дэлегацыі БССР у Сан-Францыска. 3. Растлумачце, чаму ў выступленні К. В. Кісялёва прыведзены статыстычныя і геаграфічныя звесткі пра Беларусь, а таксама выкарыстаны прыклад Ф. Скарыны. 4. Вызначце, чаму ў выступленні К. В. Кісялёва дзяржаўнасць Беларусі звязваецца з Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г.
«…Нашу першую прэс-канферэнцыю я намеціў прысвяціць азнаямленню прадстаўнікоў друку з рэспублікай, якую прадстаўляе наша дэлегацыя… Беларусь — краіна з 10мільённым насельніцтвам, знаходзіцца на вярхоўях рэк Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана і іх прытоках. У многіх афіцыйных дакументах і газетах слова “Беларусь” перакладаецца як “Уэйт Раша”. Гэта няправільна...Продкі беларускага народа — славянскія плямёны, дрыгавічы, радзімічы і крывічы. К XV і XVI вякам беларускі народ дасягнуў параўнаўча высокага ўзроўню свайго… развіцця і стаў адным з перадавых народаў Усходняй Еўропы. У Беларусі параўнаўча рана развілося кнігадрукаванне. Першая кніга надрукавана буйнейшым асветнікам беларускага народа, яго першадрукаром Георгіем Скарынам у 1517 годзе, на паўвека раней паяўлення ў свет першай рускай друкаванай кнігі. Беларуская мова з’яўлялася агульнапрынятай дыпламатычнай мовай…З XVI веку Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы, з канца XVIII веку яна ўваходзіла ў састаў рускай дзяржавы… Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года дала Беларусі ўласную дзяржаўнасць...»
1. Выступленне К. В. Кісялёва адбылося ў красавіку 1945 г. у сувязі з скліканнем міжнароднай канферэнцыі для заснавання ААН (другі узровень).
2. Гістарычныя ўмовы выступлення К.В. Кісялева звязаны з прыняццем рашэння аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніцгэтай арганізацыі. Гэтым рашэннем прызнаваўся вялікі ўклад БССР у разгром нацызму, панесеныя ў ходзе Другой сусветнай і вялікай Айчыннай вонаў каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты (трэці ўзровень).
3. Прыведзеныя ў выступленні К. В. Кісялёва статыстычныя і геаграфічныя звесткі пра Беларусь прызначаны для азнаямлення іншых дэлегацый з становішчам краіны і адметнасцямі яе гісторыі. Гэта своеасаблівая прэзентацыя Беларусі на міжнародным узроўні для тыхудзельнікаў канференцыі, якія амаль нічона не ведалі пра яе.
4. Уласная дзяржаўнасць Беларусі звязваецца з Кастрычніцкай 1917 г. рэвалюцыяй таму, што ў яе працэсе была прынята «Дэкларацыя правоў народаў Расіі», у якой абвяшчалася роўнасць усіх народаў і права кожнага з іх на самавызначэнне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы, што стварала магчымасці для практычнага вырашэння пытання аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі. У выніку была абвешчана і створана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, якая з’яўлялася прыкладам ўтварэння нацыянальнай формы беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.
* Гісторыя Беларусі, другая палова 1940х гг. — пачатак ХХІ ст.11 кл.: хрэстаматыя. Мінск, 2009. С. 9—11.
аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных данных звязаны толькі з пералічэннем вучнямі лічбавых паказчакаў (білеты № 13, 22) (прыводзіцца прыклад пераадолення)
Аналіз з’явы сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР, аб якой сведчаць статыстычныя даныя, прадстаўленыя ў табліцы.
|
Галіны прамысловасці
|
1950 г. (у % да 1940 г.)
|
1955 г. (у % да 1940 г.)
|
|
Машынабудаванне і металаапрацоўка
|
237
|
853
|
|
Хімічная і нафтахімічная
|
214
|
745
|
|
Электраэнергетыка
|
153
|
450
|
|
Паліўная
|
91
|
204
|
|
Прамысловасць будматэрыялаў
|
134
|
304
|
|
Лёгкая
|
72
|
154
|
|
Харчовая
|
85
|
154
|
|
Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлознапапяровая
|
104
|
132
|
У гады правядзення пятай пяцігодка (1951—1955 гг.) у БССР ажыццяўляўся курс на апераджальны рост цяжкай прамысловасці, г.зн. машын, станкоў, абсталявання. Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі беларускай эканомікі, аб чым сведчыць іх колькасны рост ад 237 да 853 % (у адносінах да 1940 г.). Так, напрыклад, аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі вытворцамі грузавых аўтамабіляў і трактараў. У першай палове 1950-х гадоў было пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці, колькасныя паказчыкі развіцця якіх узраслі амаль у 2 разы, г.зн., што ў 1955 г. было выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага ўжытку, чым у 1950 г. Развіцце іншых галін прамысловасці таксама сведчыла аб індустрыяльным развіцці рэспублікі.
характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы, творчасці дзеяча культуры і навукі зводзіцца да згадвання асобных фактаў з біяграфіі (білеты № 1, 9, 18, 21, 25)
Заслужаны аўтарытэт сярод беларусаў мае ўраджэнец Віцебшчыны, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР Пётр Міронавіч Машэраў. Яго маладосць прышлася на 1930-я гады, калі ў час сталінскіх рэпресій безпадстаўна быў арыштаваны яго бацька. У гады Вялікай Айчыннай вайны П.М. Машэраў стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. У 1942 г. у заложнікі акупантамі была ўзята і расстраляна яго маці. Сам ен быў двойчы паранены ў баях. У 26 гадоў стаў Героям Савецкага Саюза. Прайшоў жыццёвы шлях ад настаўніка сярэдняй школы да Першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ў 1965 – 1980 гг. Герой Сацыялістычнай Працы. Карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату ў абыходжанні, даступнасць, дэмакратычнасць, атрымаў імідж рэфарматара ў гады брэжнеўскай стагнацыі. Імкнуўся адстойваць сваю пазіцыю па пытаннях развіцця рэспублікі і дабрабыту яе жыхароў. У перыяд яго дзейнасці БССР дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік СССР.
характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў творах беларускай літаратуры і мастацтва падмяняецца пералічэннем вучнямі іх назваў (білеты № 11, 20)
Адлюстраванне пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі Міхаілам Пташуком у фільме «Знак бяды»на аснове яго успамінаў*:
«Мне было шэсць гадоў, і я добра памятаю, як гэта было... У двары з'явіўся … старшыня сельсавета … у суправаджэні Ваські Бычка, аднавяскоўца, упаўнаважанага НКУС па калектывізацыі … Яны па-гаспадарску расчынілі сарай, агледзелі маёмасць... "Вось што, Марыя! Заўтра трэба ўсё здаць у калгас: каня, зерне, бульбу! I каб без аніякіх размоў! Вы ўжо не прыватнікі, як пры панах, а калгаснікі!" Маці: "Якія мы калгаснікі, Васька? Мы яшчэ несвядомыя!" Васька: "Савецкая ўлада на тое і Савецкая ўлада, каб з несвядомых зрабіць свядомых..."… Памятаю, як плакала мая бабця, аддаючы адзінага каня ў калгас … [Старшыня сельсавета]: "Масква слязам не верыць! Апісвайце, таварыш Бычок! Усё, што ёсць, усё апісвайце!" ... яны знайшлі ў куце гумна зімні вазок … "Ты ведаеш, цётка, што па табе Сібір плача? Пройдзеш там школу камунізму - падціснеш хвост!"…»
*Гісторыя Беларусі, другая палова 1940х гг. — пачатак ХХІ ст. 11 клас: хрэстаматыя. Мінск: 2009. С. 30—31.
Нягледзячы на моцнае патрабаванне з боку самых высокіх партыйных структур БССР, рэжысер не выразаў з фільма па аднайменнай аповесці В. Быкава сцэну раскулачвання. Толькі дзякуючы М. С. Гарбачову, якому фільм спадабаўся, карціна выйшла на шырокі экран. Падзеі, адлюстраваныя ў карціне, адбываюцца на адным з хутароў у перыяд калектывiзацыi i у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а галоўнымi героямi з'яўляюцца малапiсьменныя сяляне.Асаблівая ўвага надаецца падзеям суцэльнай калектывiзацыi, калi парушаліся прынцыпы добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы і паступовасці пры іх стварэнні, як палітыка праводзілася раскулачванне, бязвiннымi ахвярамi якога сталi сумленныя сяляне, у т.л. хутаране. Рэшткi спаленнай i разбураннай людзьмi i часам хутарской сядзiбы са старай скалечанай лiпай – першы i галоўны знак бяды, той трагедыi, якая адбывалася з людзьмi, што жылi на хутары.Атрымаўшы ад Савецкай улады дзве дзесяцiны зямлi, галоўныя персанажы аповесці муж Пятрок i жонкаСцепанiда працавалi на ёй не разгiнаючы спіны. Калi пачалi ствараць калгас, Сцепанiда першай падала заяву, бо спачатку адчувала, што калектыўная гаспадарка павiнна была палепшыць жыцце. Але стварэнне калгаса праходзіла з нацiскам і пагрозамі, распачалося раскулачванне.Сцепанiда адчувала, што гэта несправядлiва і таму была супраць раскулачвання. З пачаткам вайны і з'яўленнем на хутары акупантаў памяркоўны і крыху баязлiвы Пятрок спачатку iмкнецца неяк прыстасавацца да абставiн, але паступова пераконваецца ў марнасцi сваiх намаганняу, пачынае супрацiўляцца за што бясследна знiкае ў мястэчкавай паліцыi.Сцепанiда не iдзе нi на якiя кампрамiсы з ворагам, употайку ад палiцаяў пасвiць кароўку, якой нарэшце прыходзiцца ахвяраваць, каб не даць немцам малака. У Сцепанiды пачынае выспяваць рашэнне ўзарваць мост бомбаю, якую яна набыла, аддаўшы свайго апошняга парсючка. Але акружаная палiцаямi, яна зачыняецца у хаце, сама яе падпальвае i гарыць разам з ёй. Трагiчная смерць Сцепанiды паказваецца як самаахвярны подзвiг i ўспрымаецца, як знак непераможнасцi народа.
М. Пташук у сваіх успамінах «И жизнь, и слёзы... » адзначаў*:
«Может, единственный фильм, в котором я прикоснулся к струнам своей души - это "Знак беды". Это был 1985 год, началась перестройка, у власти оказался Михаил Горбачёв, и Быков, как истинный художник, интуитивно предчувствуя перемены в стране, обратился к своим истокам, - общим для всего нашего народа. … меня вызвали в ЦК КПБ … заведующий отделом культуры ЦК КПБ, сказал:- … есть мнение секретаря ЦК КПСС о вашем фильме … которое он высказал первому секретарю ЦК республики …… - Надо сократить в фильме сцены раскулачивания!Выкинуть слёзы моей матери, моей родни, соседей? Выкинуть то, ради чего я снимал этот фильм? Выкинуть мои бессонные ночи, мою радость от того, что я впервые в белорусском кино сказал то, что не мог сказать и показать никто! И кому, как мне, человеку, выросшему среди этих слёз, рассказать о них...- … переговорите с Быковым и покажите сделанное.- Быков не пойдёт на это!- Значит, пойдёте вы. Вы режиссёр. - И я не пойду! …- Значит, сделают это другие!- Это ваше право! Вы можете отстранить меня от картины, но резать фильм я не буду!- Михаил Николаевич! … Вы же понимаете, что если мы пригласим другого режиссёра, это будет конец вашей карьеры … Вы талантливый человек, вы сделали талантливый фильм, но на этом фильме ваша жизнь не кончается! … ... Он [зав. отделом культуры ЦК КПБ] вызывал меня несколько раз одного, потом вместе с Быковым. Но ничего не добился …… - Его право художника решать, - сказал Быков. - Как он скажет, так и будет!- Я не могу уродовать картину! Это уже живой организм, и он живёт по своим законам! …»
*Паноў С.В. Гісторыя Беларусі ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў. Мінск, 2015. С. 113—114.