Аб установе - УА school.edu.by
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Гісторыя Лунінскай школы

У сакавіку 1861 года, адразу пасля адмены прыгоннага права. Лунінскі стараста Вікенцій пачаў выступаць перад начальствам, каб у Луніне з'явілася школа. І ўжо 1 лістапада 1864 года школа заняла належнае ёй месца насупраць царквы.

Першы настаўнік-вядомы святар Платон адкрыў школу, напісаў для дзяцей падручнік "Беларуская граматыка" з дзвюх частак. Яна была надрукаваная ў Вільні. Другая частка граматыкі знаходзіцца цяпер у Мінскім дзяржаўным архіве, лёс першай часткі невядомы.

У дарэвалюцыйны час у в. Лунін было чатырохкласнае народнае вучылішча. З 1920 г. вучылішча было перайменавана ў падшэфную школу з сямігадовым навучаннем. Такіх школ было 4. Навучанне ў іх складалася з дзвюх частак: 1-4 кл-Пачатковая школа, 5-6-7-прадметная. Дырэктарам школы быў Юзэф Панчоўскі. Усе яго клікалі пан Кіраўнік.

У 1934 г. школа знаходзілася ў двух будынках, якія называлі рэмізія. У гады вайны партызаны спалілі яе, так як у ёй размяшчаліся немцы.

З 1944 года школа ў вёсцы знаходзілася ў прыватных дамах.

Дырэктарам школы быў Каховіч Васіль Паўлавіч. З 1946 па 1952 год дырэктарам школы быў Астроўскі Іван Іванавіч. З 1952 па 1955 год-Некрашэвіч Рыгор Рыгоравіч. Пры ім пачалі будавацць новы будынак школы. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі самі рабілі шлакаблокі для школы. Будавалася школа і пры Курсе Мікалаю Дзмітрыевічу, які ўзначальваў педагагічны калектыў школы з 1955 па 1958 год.

З 1958 года дырэктарам Лунінской школы стаў Мікалай Сідаравіч Будовіч. Да 1960 г.школа была пабудавана. Ва ўнутраным двары была майстэрня, а за ёй вялікі сад. Нават быў заліты падмурак пад спартыўную залу, але ён так і застаўся няскончаным. У 1975 годзе ў п. Палескім была пабудавана новая сучасная школа і было вырашана на базе Лунінскай школы пакінуць толькі пачатковыя класы. 17 гадоў лунінскія вучні хадзілі ў Палескую школу. Але дзякуючы намаганням Вярэніча Аляксандра Іванавіча, на той час старшыні калгаса "шлях да камунізму", праз Брэсцкае ўпраўленне было дадзена адабрэнне на будаўніцтва школы ў вёсцы Лунін. І ў лістападзе 1992 года новая Лунінская школа зноў расчыніла свае дзверы і радасным званком запрасіла дзяцей за парты. Дырэктарам новай школы быў прызначаны-Папко Канстанцін Каленікавіч .

З 2004 года педкалектыў Лунінскай школы ўзначальвае былы вучань школы-Курак Сяргей Іванавіч.