Частка А
А1. Адзначце словы, дзе прапушчаны змякчальны мяккi знак:
1) Аксiн_ня; 4) трыс_цё;
2) апен_ка; 5) раз_юшыцца.
3) хрэс_бiны;
А2. Адзначце словы, дзе прапушчаны раздзяляльны мяккi знак:
1) бул_ён; 4) Буш_е;
2) Закаўказ_е; 5) Кас_ян.
3) С_ера-Леонэ;
А3. Адзначце словы, дзе прапушчаны апостраф:
1) Рыў_ера; 4) суб_ынспектар;
2) прэм_ера; 5) мiж_iскравы.
3) кар_ера;
А4. Адзначце радкi, дзе прапушчана аднолькавая лiтара:
1) гдан_скi, пхен_янскi, тайван_скi;
2) Нарач_, сем_, соцен_;
3) будз_ма, проц_ма, аген_чык;
4) Кардыл_еры, канферанс_е, ранц_е;
5) Мал_ер, кан_ён, п_еса.
А5. Адзначце радкi, дзе ва ўсiх словах мяккi знак не пiшацца:
1) подз_вiг, ледз_ве, мядз_ведзь;
2) шчас_це, калос_се, памнож_це;
3) сардэл_ка, iл_насемя, пяц_сот;
4) залез_це, с_вятло, бэл_ка;
5) счарсц_вець, балон_чык, завез_цi.
А6. Адзначце радок, дзе ва ўсiх словах трэба ўставiць апостраф:
1) Барб_е, Амарыл_ё, Рабесп_ер;
2) Касмадзям_янская, Алiг_еры, Н_юфаўндленд;
3) Загор_е, Яўстаф_евiч, Сант_яга;
4) Георг_евiч, Лукер_я, Памор_е;
5) Андора-ла-В_еха, В_енконг, В_ерхнядзвiнск.
А7. Адзначце словы, напiсаныя з памылкамi:
1) эскадрылья; 4) сенꞌёра;
2) камарылья; 5) парцꞌера.
3) Iлья;
А8. Адзначце словазлучэннi, дзе прапушчаны два мяккiя знакi:
1) нацыянал_ныя мен_шасцi;
2) вясёлен_кая песен_ка;
3) кон_чыкi пал_цаў;
4) дзевяц_сот трыл_ёнаў;
5) разан_скi сем_янiн.
А9. Адзначце словазлучэннi, дзе ўсе словы напiсаны правiльна:
1) старэнькая конка; 4) легчы касьцьмi;
2) рэльеф сямiполья; 5) грызцi косьцi.
3) шкельца субꞌекта;
А10. Адзначце радкi, дзе прапушчаныя знакi неабходна ўставiць у наступнай паслядоўнасцi: змякчальны мяккi знак, раздзяляльны мяккi знак, апостраф, устаўка знака не патрабуецца:
1) ц_мяны, ад_ютант, шампiн_ён, дэз_ынфармацыя;
2) прыцэн_вацца, медал_ён, Чатырох_евангелле, саў_ём;
3) узакон_ваць, iн_екцыя, раз_ехацца, рэдз_ка;
4) вас_мюстамi, парц_ера, кан_юктывiт, супер_iгра;
5) прас_цяг, усур_ёз, супер_iмпартны, транс_iарданскi.
Частка Б
Б1.Утварыце iмя па бацьку ад iмя Вiталь. Запiшыце.
Б2.Прачытайце радкi з верша Я. Купалы «Над калыскай». Падлiчыце, колькi мяккiх знакаў неабходна ўставiць замест пропускаў. Запiшыце гэты лiчэбнiк з назоўнiкам адзнака ў творным склоне.
Люлю, люлi, мой маленькi!
С_пi, як кветка напрадвес_нi,
Як жа вырас_цеш вялiкiм, –
Не забудз_ся гэтай песнi.
Б3.Ад прапанаваных назоўнiкаў пры дапамозе суфiкса-ск- вусна ўтварыце прыметнiкi. Запiшыце ў пачатковай форме толькi той прыметнiк, дзе будзе пiсацца мяккi знак.
Казань, Узда, Урал, Цюмень.
Б4.Прачытайце сказы, выявiце слова, напiсанае з памылкай. Запiшыце гэтае слова ў адпаведнасцi з арфаграфiчнай нормай.
1) Дом быў прысадзiсты, ачапляны мансардамii балкончыкамi.
2) Хтосьцi там, у шырокiм прыволлi, засвiстаў ледзяным салаўём.
3) Бiблiятэка знаходзiлася ўстарой будынiне васьмiгадовай школы.
4) Старэю i душой чарсцьвею, плынь часу песняй не суняць!
Б5. Запiшыце затранскрыбiраванае слова [шыфанꞌйэр] згодна з правiламi сучаснага правапiсу.