Частка А
А1. Адзначце словы, якiя пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) (П, п)аўночная Асецiя;
2) Казiмiр (Ч, ч)ацвёрты Ягелончык;
3) Племя (К, к)рывiчы;
4) Садружнасць (Н, н)езалежных (Дз, дз)яржаў;
5) прасторы (М, м)iншчыны.
А2. Адзначце словазлучэннi, у якiх усе словы пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) (Ц, ц)iхаакiянскi (Ф, ф)лот;
2) (З, з)аходняя (Дз, дз)вiна;
3) (Н, н)овая (З, з)еландыя;
4) (Р, р)эч (П, п)аспалiтая;
5) (Б, б)рэсцкая (У, у)нiя.
А3. Адзначце словазлучэннi, у якiх усе словы пiшуцца з малой лiтары:
1) (А, а)таман мужыцкай праўды;
2) востраў (С, с)вятой Алены;
3) (П, п)ташнiкаўскi стыль;
4) (В, в)ялiкая Кiтайская сцяна;
5) родам з (П, п)анямоння.
А4. Адзначце словы, якiя неабходна пiсаць з малой лiтары:
1) (Ю,ю)лiянскi каляндар;
2) (Р, р)адзiвiлаўская дынастыя;
3) (Ф,ф)iлькава грамата;
4) (Б, б)роўнаўскi рух;
5) (Ф, ф)iнскi залiў.
А5. Адзначце радкi, дзе ўсе словы пiшуцца з малой лiтары:
1) (М,м)ангола-татарская няволя, (С, с)увораўскае вучылiшча, (М, м)iнскi трактарны завод;
2) (К, к)упалаўскiя пꞌесы, (А, а)ўгiевы стайнi, (Р, р)энтгенаўскiя прамянi;
3) (М, м)агдэбургскае права, (З, з)аходняя Беларусь, (К, к)лятва Гiпакрата;
4) (М, м)iчурынскi гатунак, (П, п)ракрустава ложа, (Б, б)азедава хвароба;
5) (Дз, дз)ень беларускага кiно, (К, к)аiнава пячать, (Ш, ш)арыкава будка.
А6. Адзначце нарматыўныя напiсаннi:
1) Дзяржаўны Герб Рэспублiкi Беларусь;
2) Дзяржаўны Гiмн Рэспублiкi Беларусь;
3) Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
4) Дзяржаўная Прэмiя Рэспублiкi Беларусь;
5) Галактыка Андрамеды.
А7. Адзначце словы, якiя пiшуцца з малой лiтары:
1) звяртаўся да (Б, б)агародзiцы;
2) убачыў (Н, н)iмфу;
3) суседскi (Р, р)ысак;
4) пахне (А, а)кацыя;
5) (А, а)дмiрал флоту.
А8. Адзначце словазлучэннi, дзе ўсе прыметнiкi пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) Акадэмiя (Ф, Ф)iзiчнага выхавання i спорту;
2) (Ж, ж)ыровiцкi (У, у)спенскi манастыр;
3) (К, к)iтайская (Н, н)ародная Рэспублiка;
4) (Б, б)еларускае (Т, т)элеграфнае агенцтва;
5) (М, м)iнскае (С, с)увораўскае ваеннае вучылiшча.
А9. Адзначце словазлучэннi, у якiх парадкавыя лiчэбнiкi ў сярэдзiне сказа трэба пiсаць з вялiкай лiтары:
1) (П, п)ершае красавiка;
2) (П, п)яты год;
3) (В, в)осьмае сакавiка;
4) Генрых (Ч, ч)ацвёрты;
5) (Дз, дз)явятая сiмфонiя Бетховена.
А10. Адзначце назвы святаў, дзе два словы пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) (Дз, дз)ень (Н, н)езалежнасцi;
2) (Дз, дз)ень (П, п)ерамогi;
3) (П, п)асха (Х, х)рыстова;
4) (П, п)ершае (М, м)ая;
5) (Т, т)ыдзень (М, м)атэматыкi.
А11. Адзначце ўстойлiвыя выразы, якiя пiшуцца з малой лiтары:
1) (С, с)талыпiнская (Р, р)эформа;
2) (Т, т)анталавы (П, п)акуты;
3) (З, з)еўсаў (Г, г)неў;
4) (А, а)хiлесава (П, п)ята;
5) (А, а)рыяднiна (Н, н)iтка.
А12. Адзначце словы, якiя пiшуцца з малой лiтары:
1) (Д, д)ошка гонару;
2) справядлiвы (П, п)адзiшах;
3) (К, к)раiна цюльпанаў;
4) (К, к)няства Манака;
5) Расiйская (I, i)мперыя.
А13. Адзначце толькi тыя выдзеленыя словы, якiя павiнны пiсацца з вялiкай лiтары:
1) Вялiкiкнязь Лiтоўскi; 4) ордэн мужнасцi;
2) новая каралева Данii; 5) нобелеўская прэмiя.
3) дэкан факультэта;
А14. Адзначце радкi, дзе ўсе словы пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) (М, м)оцарт (В, в)ольфган (А, а)мадэй;
2) (Б, б)лiзкi (У, у)сход;
3) (Б, б)еларускi (Дз, дз)яржаўны (У, у)нiверсiтэт;
4) (А, а)бꞌяднаныя (А, а)рабскiя (Э, э)мiраты;
5) (В, в)ялiкая (А, а)йчынная (В, в)айна.
А15. Адзначце словазлучэннi, у якiх выдзеленыя прыметнiкi трэба пiсаць з вялiкай лiтары:
1) (К, к)алос радоскi; 4) бабулiны казкi;
2) пiфагорава тэарэма; 5) мiнскiя трактары.
3) вербная нядзеля;
Частка Б
Б1. Раскрыйце дужкii ўстанавiце адпаведнасць памiж напiсаннем i правiлам. Запiшыце.
А. (Т, т)ураўскае (Е, е)вангелле 3 1. Пiшацца з вялiкай лiтары толькi першае слова
Б. (Р, р)афаэлева (М, м)адонна 1 2. Пiшацца з вялiкай лiтары толькi другое слова
В. (Т, т)уманнасць (А, а)ндрамеды 2 3. Абодва словы пiшуцца з вялiкай лiтары
Г. (А, а)палон (Б, б)ельведэрскi 3 4. Абодва словы пiшуцца з малой лiтары
Д. (К, к)аменны (В, в)ек 4
Б2. Выпiшыце слова(ы), якое (iя) пiшацца(уцца) з вялiкай лiтары:
1) (Р, р)эйхстаг; 4)(Д, д)онжуан;
2) (Т, т)ора; 5) (З, з)абужжа.
3) (С, с)ентыменталiзм;
Б3. Знайдзiце чацвёртае «лiшняе» слова. Запiшыце.
1) вышлi на (С, с)уботнiк;
2) сёлятнее (Д, д)абравешчанне;
3) (М, м)есячнiк дарожнай бяспекi;
4) (В, в)ысакосны год.
Б4. Запiшыце словазлучэнне, у якiм усе словы трэба пiсаць з вялiкай лiтары:
1) вечны агонь; 4)падуанскi ўнiверсiтэт;
2) курган славы; 5) ганаровая грамата.
3) эзопаўская мова;
Б5. Запiшыце словазлучэнне, у якiм абодва словы пiшуцца з вялiкай лiтары:
1) (С, с)авет (М, м)iнiстраў, (С, с)ельскi (С, с)авет, (В, в)учоны (С, с)авет.