New - УА school.edu.by
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Частка А

А1. Адзначце словы, дзе прапушчаны склад цi:

1)    жэла__навы цэх;                      

2)    зꞌедлiвая са__ра;                      

3)    шкарля__навая эпiдэмiя;

4)    новыя бо__кi;

5)    мясное асар__.

 

А2. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад дзi:

1)    кампꞌютарныя  (ды, дзi)скi;                        

2)    (ды, дзi)равая кiшэня;                       

3)    насмажыць  (ды, дзi)чыны;

4)    гарачыя бiгу(ды, дзi);

5)    (ды, дзi)пламатычная мiсiя.

 

А3. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад ты:

1)    плас(ты, цi)чная хiрургiя;                 

2)    плас(ты, цi)лiнавая варона;

3)    каталiцкiя фана(ты, цi)кi;

4)    (ты, цi)лiканне сiнiц;

5)    кiтабойная фла(ты, цi)лiя.

 

А4. Адзначце словы, дзе прапушчана дз:

1)    __ꞌябальскi намер;                        4) па__ьмула халадком;

2)    па__вiжнiцкая праца;          5) __весце тысяч.

3)    па__вязанае дрэва;

 

А5. Адзначце словы, у якiх прапушчана лiтара ц:

1)    важны пла__дарм;                        4) цяжкi ча__вер;

2)    малi__венны дом;                         5) пераканаўчае с__вярджэнне.

3)    лiс__вяны гушчар;

 

А6. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад дэ:

1)    (дэ, дзе)густатар гарбаты;           

2)    крэн(дэ, дзе)льнае цеста;              

3)    варожыя (дэ, дзе)сантнiкi;

4)    прыняць iў(дэ, дзе)йства;

5)    (дэ, дзе)сьцi бачылiся.

 

А7. Адзначце словы, дзе неабходна выбраць склад це:

1)    ка(тэ, це)т i гiпа(тэ, це)нуза;

2)    кар(тэ, це)льны дагавор;

3)    шалёная кар(тэ, це)ч;

4)    зроблена ў (Тэ, Це)ляханах;

5)    фiльм пра (тэ, це)рмiнатара.

 

 

А8. Адзначце словы, дзе прапушчаны склад ды:

1)    злосны iн__к;                                     4) пульт  __спетчара;

2)    секцыя бо__бiлдынгу;                       5) горад Жо__на.

3)    __рэкцыя тэатра;

 

А9. Адзначце правiльна напiсаныя словазлучэннi:

1)    цесная хацiна;                                     4) наведалi Вацiкан;

2)    узяць Басцiлiю;                                  5) удалы эпiцет.

3)    стыльная вопратка;

 

А10. Адзначце няправiльна напiсаныя словазлучэннi:

1)    эрудзiраваныя вучнi;           4) паказаць эрудзiцыю;                 

2)    абыватальскi погляд;           5) плацце дзекальце.

3)    плаваць з дэльфiнамi;

 

Частка Б

Б1. Запiшыце дзеяслоў у форме iнфiнiтыва, якi адпавядае значэнню «падаваць у парадыйным выглядзе».

Б2. Запiшыце, як называецца ансамбль з чатырох выканаўцаў.

Б3. Суаднясiце словы i прапушчаныя склады.

А. Фiк__ ўны шлюб                                          1. ты

Б. Старажытная __тла                             2. цi

В. Набыць __ёд                                        3. ды

Г. Пабываць у Канстан__нопалi                      4 дзi

Д. Па натуры ён скеп__к

 

Б4. Перакладзiце на беларускую мову. Улiчваючы наяўнасць цi адсутнасць дзекання/цекання, вызначце чацвёртае «лiшняе» слова. Запiшыце гэтае слова па-беларуску.

Одесса, кастинг, пенальтист, престиж.

Б5. З прапанаваных у дужках слоў выберыце тое, якое падыходзiць па сэнсе. Запiшыце яго ў пачатковай форме.

Ледзь чутна (цiкаў, тыкаў) гадзiннiкавы механiзм заведзенай мiны.