Частка А
А1. Адзначце словы з прыстаўнымi лiтарамi:
1) iмбрычак; 4) iгрок;
2) iлгун; 5) iльнопрадзенне.
3) iгрышча;
А2. Адзначце словы, дзе лiтара Iне зꞌяўляецца прыстаўной:
1) iменны; 4) iнтрыгаваць;
2) iстужка; 5) iснаваць.
3) iмглiсты;
А3. Адзначце словы, у якiх на месцы пропуску пiшацца лiтара I:
1) учарашняе __льнянiшча; 4) агонь зор __рдзяны;
2) народныя __мсцiўцы; 5) балота __мшыстае.
3) конь __ржаў;
А4. Адзначце словы, у якiх на месцы пропуску лiтара I не пiшацца:
1) чырвоная __стужка;
2) цягнiкi __мчалiся на захад;
3) сын i бацька __мшылi зруб хаты;
4) пачэсная праца __льнаводаў;
5) __львiная грыва.
А5. Адзначце прыклады, дзе прапушчана лiтара I :
1) дзяўчына __лгаць не ўмела;
2) __льготны праезд;
3) Дожджык усе __мглiць за вокнамi;
4) __рваць жылы;
5) мора __ржаных каласоў.
А6. Адзначце прыклады, дзе прыстаўныя лiтары напiсаны ў адпаведнасцi з правiлам:
1) iрвалiся бомбы за лесам;
2) конскае iржанне;
3) у касцёле правiлася iмша;
4) заехалi на iльнозавод;
5) дача iлжывых паказанняў.
А7. Адзначце прыказкi, у якiх прапушчаны прыстаўныя галосныя:
1) Конь вы__рвецца – дагонiш, а слова сказанага не вернеш.
2) Камень абрастае __мхом, на адным месцы лежачы.
3) Няма звяра, дужэйшага за __льва.
4) Паны сварацца, а ў мужыка лоб трашчыць.
5) Была калiсь праўда, ды за__ржавела.
А8. Адзначце словы, у якiх не хапае прыстаўных галосных:
1) Пахла свежай, нядаўна памалочанай ржаной саломай.
2) Пальцы жоўтых кляновых лiстоў мкнуцца восень схапiць за шыю.
3) Закружылiўгары маразы i застылi яны на льду;
4) Хто сам лжэ, той нiкому не верыць.
5) I са шчок рдзень спадае, вяне ўсмешка на губах.
А9. Адзначце словы, у якiх падкрэсленыя лiтары зꞌяўляюцца беглымi:
1) аварац; 4) рагавень;
2) чэрвень; 5) матрац.
3) знаток;
А10. Адзначце словы, дзе прапушчаны ўстаўныя лiтары:
1) брат Аляксанд__р; 4) пяць бэл__к;
2) сяб__р Вiця; 5) сустрэча каля майстэр__нь.
3) белавежскi зуб__р;
Частка Б
Б1. Запiшыце слова, у якiм лiтара а гiстарычна зꞌяўляецца прыстаўной, а ў сучаснай мове яна нiколi не знiкае.
Б2. Замянiце сiнтаксiчную канструкцыю апошнiя кавалкi лёду словазлучэннем прыметнiк + назоўнiк. Словазлучэнне запiшыце.
Б3. Замянiце сказ, якi падаецца ў дужках, адным складаным словам. Запiшыце гэтае слова ў адпаведнай форме.
Аршанскiм (камбiнат, якi займаецца апрацоўкай лёну) ганарыцца не толькi Вiцебшчына.
Б4. Запiшыце сiнонiм з прыстаўной лiтарай i да слова шпаркi.
Б5. Запiшыце назоўнiк яздок у форме роднага склону адзiночнага лiку.