New - УА school.edu.by
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

ВАРЫЯНТ 1

  1. Дзеепрыслоўе — асобая форма дзеяслова, якая абазначае:

а)  прымету прадмета па дзеянні;

б)  прымету другой прыметы;

в)  дадатковае дзеянне пры дзеяслову-выказніку;

г)  дзеянне прадмета.

  1. Знайдзіце дзеепрыслоўі:

а)падымаючыся; б)несучы; в) натхнёна; г) спяшаючыся; д) расцвіўшая.

  1. Выберыце сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі (знакі прыпынку не расстаўлены):

А. Цёплы дождж шчодра напаіў зямлю.

Б. Лес залатымі струнамі ажыўшы зазвінеў.

В. На ўзгорку пакрытым пазелянеўшай травою там-сям ляжаў снег.

Г. 3 поля ідучы спяваюць песню звонкую дзяўчаты.

 

  1. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:

А. Бярозы, абмытыя цёплым дажджом, былі вельмі прыгожыя.

Б. Праветрыўшы клас, класная дошка была выцерта.

В. Спісваючы тэкст, памылкі былі выпраўлены.

Г. Каля рэчкі важна стаіць на адной назе бусел, аглядаючы прасторы.

  1. Вызначце, у якім сказе не з дзеепрыслоўямі трэба пісаць разам:

А. (Не) раскусіўшы арэха, зерне не з'ясі.

Б. Стала цёмна, і з паўгадзіны мы ехалі, (не)бачачы дарогі і даверыўшыся каню.

В. Нас памяць, нібы кананада, (не) моўкнучы, дасюль калыша.

Г. Працаваў, (не)сціхаючы, млын.

  1. Знайдзіце «чацвёртае лішняе» слова ў кожным радку.

а)   чакаючы,  заліваючы, перахапіўшы, трымалі;

б)   напёкшы,   шукаючы,   адпачыўшы, раскінуўшы;

в)   памыўшы, прывёзшы, рыхтуючыся, лічачы;

г)   прывёзшы, сыпануўшы, расставіўшы, узняўшы.

  1. Знайдзіце дзеепрыслоўі закончанага трывання:

а) абыходзячы; б) сустрэўшы; в) даючы; г) пераплёўшы; д) трымаючы; е) прывёзшы.

*8. Укажыце правільны разбор слоў па складу:

а) угледзеўшы, папіскваючы,  разуваючыся;І

б) угледзеўшы, папіскваючы,  разуваючыся;І

в) угледзеўшы, папіскваючы,  разуваючыся;І

 

  1. Выберыце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары

    адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а)       б)      в)       г)

све...кі                     т       д       д       т

чаро...кі                   д       д       т        т

спа...чына               д       д       д       т

не...ры                     т       т       д       т

10.             Укажыце правільны адказ:

А. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.

Б. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі  волаты-дубы.

В. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.

Г. Над поплавам, раскінуўшы магутнае вецце, стаялі волаты-дубы.