Тэма: Пісьмо складоў з і, ы
Мэты: замацаваць вывучаныя літары, адпрацоўваць навык напісаня вывучаных літар, складоў і слоў з імі, паказаць ролю літары і ў складзе пасля зычнай; звярнуць увагу на сэнсаадрознівальнае значэнне слоў з гукамі і, ы ў складзе; вучыць абазначаць мяккасць папярэдняга зычнага на пісьме літарай і, пашырацьслоўнікавы запас вучняў; садзейнічаць развіццю зрокавай памяці, сачыць за правільнай паставай пры пісьме; выхоўваць акуратнасць пісьма ў пропісях.
Абсталяванне: пропісь 2, ручка, аловак, лялька, скрынка з рознымі рэчамі, малюнкі, алфавіт, надрукаваныя словы, карткі з заданнямі, трэнажор для вачэй, лінеечкі поспеху.
План урока
І. Арганізацыйны момант. Матывацыя
Празвінеў ужо званок
Яго голас нам знаёмы.
Запрашае на ўрок
Беларускай мовы.
ІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока
-Паслухайце скорагаворку:
Міла мылам мыла мішку,
Ляльку брудную Ірышку,
Мыла-мыла мылам Міла,
З твараў цацак фарбу змыла.
- Хто мыў мылам?
+ Міла.
- Каго яна мыла?
- Мішку, ляльку Ірышку.
- Якія галосныя гукі вы пачулі ў словах?
- Сёння будзем вучыцца пісаць склады і словы з літарамі і, ы.
- А дапамагаць нам будзе лялька, а завуць яе….
+ Ірышка.
ІІІ. Актуалізацыя ведаў
- Запішам слова Ірышка. Ці ўсе літары ўмеем пісаць?
- Чаму з вялікай літары? Колькі галосных? Колькі складоў? Назавем злучэнні літар? Пастаўце націск?
ІV. Работа па тэме
Чытанне складоў на дошцы і ў пропісях.Тлумачэнне мяккасці папярэдняга зычнага на пісьме літарай і. Адрозненне складоў з ы.
Пісьмо складоў.
Я сшытачак дастану
І як трэба пакладу.
Я ад вас, сябры, не скрыю:
Ручку я вось так вазьму.
Сяду роўна, не сагнуся
І за працу я вазьмуся!
Праца вучняў у пропісях. С.12 (Лялька Ірышка правярае і хваліць дзяцей за пісьмо.)
Гімнастыка для вачэй (выкарыстоўваем трэнажор)
Гімнастыка для пальчыкаў ( па чарзе паказваюць пальчыкі, пачынаючы з мезенчыка)
Гэты пальчык у лес пайшоў.
Гэты пальчык грыб знайшоў.
Гэты пальчык стаў чысціць.
Гэты пальчык стаў смажыць.
Гэты пальчык сеў паеў
Ад таго і патаўсцеў!
Праца вучняў у пропісях.
- Лялька Ірышка прынесла нам цікавую скрыначку. Паглядзім, што у ёй? (настаўнік заглядвае…) Тут розныя рэчы. Паспрабуем іх правільна назваць на беларускай мове.
Гульня “Перакладчыкі”
Дзеці называюць словы: лыжка, відэлец, яблык, сшытак, алоўкі, пэндзлік, бусел, ліхтарык, зоркі, сонейка.
- У якіх словах чуем гукі і,ы? (на дошцы малюнкі з гэтымі словамі)
Пісьмо слоў пад дыктоўку: Іра, рыба, Ліна, лінь, зоркі, Лунін.
Дыферэнцыраваныя заданні: “Літара згубілася”, “Пазнай словы”.
“Літара згубілася”
У словах м…шка, пам...дор, с…р, л…жы, л…са трэба ўставіць і дапісаць літары і, ы.
- Якія літары ўставілі? (аналіз слоў)
V. Падвядзенне вынікаў
- Словы з якімі літарамі вучыліся сёння пісаць?
- Якія словы былі для вас новымі?Якія цяжка было пісаць?
VІ. Рэфлексія
- Адзначце на сваіх лінеечках поспеху сваю работу на ўроку.
- Ляльцы Ірышцы сёння спадабалася на нашым уроку. Яна таксама задаволена вашымі поспехамі.Так як заўтра Дзень Святога Валянціна, яна вам дорыць “Валянцінкі-сонейкі” за вашу працу на ўроку. Малайцы!
- Прымацуйце свае “Валянцінкі-сонейкі” на дошку: добры настрой у вас – высока, не зусім добры - нізка.
- Дзякуй усім за ўрок! А цяпер фотаздымак з Ірышкай.

